Калі з Беларусі сыдзе анамальная спёка

Экстрэмальнай спякоты больш не чакаецца, але другая дэкада ліпеня пацвердзіць свой статус самага цёплага летняга перыяду, сказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў на АНТ.

14.07.2024 / 09:50

Паводле яго словаў, да сярэдзіны наступнага тыдня спякота пачне спадаць і дыхаць стане лягчэй. Пры гэтым надворʼе будзе няўстойлівым. 

У панядзелак чакаюцца пройдуць навальніцы і дажджы. Узровень вільготнасць будзе да 80%. У першы дзень тыдня тэмпература ад +25°С на паўночным захадзе да +34°С на паўднёвым усходзе. У аўторак разбежка чакаецца ад +25°С да +31°С.

«У сярэдзіне тыдня надворʼем пачнуць кіраваць вільготныя паветраныя масы і чарговы атмасферны фронт. Чакаецца пераменная воблачнасць», — адзначае Рабаў.

Вільготнасць у сераду будзе падаць, а тэмпература чакаецца +19°С да +28°С. 

У пачатку другой паловы наступнага тыдня метэаўмовы будзе вызначаць антыцыклон з Заходняй Еўропы. Пераменная воблачнасць, значных дажджоў не чакаецца. Вільготнасць да 50%. Слабыя туманы пад раніцу. Вецер умераны. Уначы ад +14 да +19°C. Днём у чацвер +24…+28°C, у пятніцу — да +25°C. 

На наступныя выхадныя не абыдзецца без навальніц і дажджоў, воблачнасць будзе пераменнай. Туман — месцамі. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, умераны. Вільготнасць да 80 працэнтаў. 

Тэмпература паветра ноччу +13…+18°C, у сярэдзіне дня 20 ліпеня — ад +24 да +30°C, 21 ліпеня будзе крыху цяплей — +26…+33°C.

+37,9°. Тэмпературны рэкорд дня паставілі Жыткавічы

Учора ў Мазыры і Гомелі было +35°С

У Гродне трох маладых дзяўчат шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі

Nashaniva.com