ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа

Чалавек, які спрабаваў забіць Дональда Трампа, — 20-гадовы Томас Мэцью Крукс, гаворыцца ў заяве Федэральнага бюро расследаванняў ЗША. Такім чынам, ФБР пацвердзіла інфармацыю, раней распаўсюджаную СМІ.

14.07.2024 / 09:58

 20-гадовы Томас Мэцью Крукс. Фота: сацсеткі

Як паведамляе ФБР, Крукс быў родам з Бетэл-Парку ў Пенсільваніі. 

Гэты горад знаходзіцца прыкладна ў 70 км ад Батлера, дзе быў здзейснены замах. 

«Актыўнае расследаванне працягваецца, і ўсіх, хто валодае інфармацыяй, якая можа дапамагчы следству, просяць дасылаць фатаграфіі ці відэа ў рэжыме анлайн», — сказана ў заяве. 

У былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стралялі ў час выступу ў штаце Пенсільванія. 

Трамп атрымаў раненне ў вуха. Нападнік быў застрэлены супрацоўнікамі Сакрэтнай службы. Вядома таксама, што два чалавекі былі параненыя.

Дональд Трамп зрабіў заяву пасля атакі на яго

Байдэн сказаў, што моліцца за Трампа, і заклікаў аб'яднацца ўсю нацыю

Чалавек, які страляў на мітынгу ў Дональда Трампа, забіты

Падчас замаху на Трампа як мінімум адзін чалавек загінуў

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Nashaniva.com