МУС распавяло пра аблаву на рок-канцэрт пад Пінскам

МУС бяздоказна паведамляе, што спынена «незаконнае мерапрыемства неанацыстаў-экстрэмістаў».

14.07.2024 / 10:18

 Скрын відэа МУС

Паводле МУС, ГУБАЗіК зрабіў налёт на канцэрт па даносе, што група асоб плануе закрытае незаконнае масавае мерапрыемства ў Пінскім раёне. 

АМАП і супрацоўнікі Пінскага РАУС затрымалі 56 чалавек з Мінска, Гродна, Віцебска, Брэста, Пінска і Лунінца. Як паведамляе МУС, сярод іх былі «датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку да масавых беспарадкаў у 2020 годзе». Асобна паведамляецца, што сярод затрыманых былі «сваякі ўдзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне» — які склад злачынства ў сваяцтве — не паведамляецца. 

Паводле МУС, 11 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў, арганізатары — 42-х і 41 — гадовы жыхары Пінскага раёна — за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Сілавікі ўварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам, дзе моладзь сабралася на рок-канцэрт

Падчас хапуну на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі сястру байца-каліноўца

Nashaniva.com