СК распавёў падрабязнасці жудаснага ДТЗ пад Магілёвам. У ім загінуў 5-гадовы хлопчык і яго бацька

Сямʼя на аўтамабілі Volkswagen, вадзіцель якога не справіўся з кіраваннем, вярталася з лецішча ў Магілёў.

14.07.2024 / 10:44

 Скрын відэа СК

Паводле папярэдніх звестак, увечары 13 ліпеня паблізу вёскі Фойна кіроўца Volkswagen, здзяйсняючы абгон спадарожнай фуры, страціў кантроль над кіраваннем. Іншамарка выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з аўтамабілем Audi, які буксаваў прычэп. 

У выніку ДТЗ 34-гадовы жыхар Магілёва і яго 5-гадовы сын, якія знаходзіліся ў Volkswagen, памерлі на месцы. 

Жонка загінулага мужчыны і іх 3-гадовая дачка шпіталізаваныя. 

Двое 18-гадовых жыхароў Клімавіцкага раёна з Audi таксама знаходзяцца ў бальніцы.

 

На месцы здарэння ўсю ноч працавалі следчыя. СК піша, што сямʼя на аўтамабілі Volkswagen вярталася з лецішча ў Магілёў. Дзеці перавозіліся ў дзіцячых прыладах. 

Узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Nashaniva.com