«Я ненавіджу рэспубліканцаў, я ненавіджу Трампа». У сацсетках вірусіцца фэйкавае відэа ад нібыта стралка ў Трампа
У сацсетках сёння зʼявілася відэа, на якім нібыта Томас Мэцью Крукс, які страляў у Дональда Трампа ў Пенсільваніі, заяўляе, што ён ненавідзіць рэспубліканцаў і Трампа асабіста. Нібыта гэта відэа было выкладзена ў яго сацсетках, але потым было выдаленае.
14.07.2024 / 13:25
Але карыстальнікі твітару абвергнулі сапраўднасць відэа.
Фэйк запусціў карыстальнік jewgazing, пасля таго як выявіў сваё падабенства з Томасам Мэцью Круксам.
Пазней ён выдаліў свае паведамленні і закрыў свой акаўнт.
Хлопец, што страляў у Трампа, быў рэспубліканцам
ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа
Чалавек, які страляў на мітынгу ў Дональда Трампа, забіты
Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі