Па Віцебску пракаціўся бразільскі карнавал. Вось як гэта выглядала ШМАТ ФОТА
У 30-градусную спякоту ў Віцебску арганізавалі фестываль самбы.
14.07.2024 / 14:50
Тут і далей фота: viciebsk.cc
Падобны карнавал прайшоў у Віцебску ўпершыню. Арганізатары вырашылі зладзіць фэст самбы — нацыянальнага бразільскага танца.
Удзельнікі карнавалу — некаторыя нават здабылі аўтэнтычныя бразільскія касцюмы — прайшліся па вуліцы Калініна ад плошчы Перамогі да скрыжавання Замкавай і Пушкіна, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
У завяршэнне на Пушкінскай плошчы правялі двухгадзінны канцэрт з удзелам мясцовых майстроў самбы.