Колькі беларусаў хочуць мець дзяцей, а колькі ўхваляюць разводы

Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ па замове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праводзіў сацыялагічнае даследаванне па дэмаграфіі.

14.07.2024 / 15:50

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Даследаванне праводзілася ў два этапы, піша агенцтва «Мінск-Навіны». У ходзе першага, які адбыўся ў 2017 годзе, апыталі 10 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 79 гадоў з усёй краіны. Другая хваля апытання была з ліпеня па кастрычнік 2023-га і закранула 2,7 тыс. жыхароў.

У людзей пыталіся пра іх стаўленне да шлюбаў і разводаў. 11,4% назвалі шлюб састарэлай з'явай. Лічаць прымальнымі разводы ў нешчаслівых парах 65% апытаных.

Колькі беларусаў хацела мець дзяцей? Даследаванне паказала, што 48,8% жанчын хочуць мець дзяцей, каб адчуваць сябе паўнавартаснай жанчынай. Сярод мужчын пра неабходнасць мець нашчадкаў казала 43,5% апытаных.

Nashaniva.com