Эдуарду Бабарыку прысудзілі дадаткова больш, чым паўтара года

Палітзняволенага Эдуарда Бабарыку прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

14.07.2024 / 15:59

Фота: sb.by

Спачатку паведамлялася, што яго асудзілі на паўтара года, але высветлілася, што тэрмін большы. Паводле ўдакладненай інфармацыі «Вясны», Эдуарда асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. 

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным пасяджэнні ў калоніі.

Эдуарда Бабарыку затрымалі яшчэ ў чэрвені 2020 года разам з бацькам Віктарам Бабарыкам. Толькі ў ліпені 2023 года яго асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

Nashaniva.com