Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам
Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая нядаўна падзялілася навіной пра шлюб і цяжарнасць, прэзентавала новую песню.
14.07.2024 / 16:23
Маргарыта Ляўчук з мужам едуць распісвацца. Фота: сацсеткі спявачкі
Музыку і тэкст песні «Знаю» запісалі ўкраінскія музыкі Аляксандр Чэмераў і Сяргей Жадан. Гэта стала падарункам да вяселля Маргарыты. Яе муж — украінскі вайсковец Руслан Карнійка — зачытаў рэп.
Песня запісана па гісторыі кахання пары. Словы па-ўкраінску, але можна пачуць і напеўку беларускай «Купалінкі».
Песня ўжо даступна на розных платформах (можна паслухаць, напрыклад, на Spotify).