Расія паказала, як скідае трохтонныя бомбы ФАБ на Украіну
Міністэрства абароны Расіі паказала відэа, як Су-34 нанёс удар бомбай ФАБ-3000, якая важыць 3 тоны.
14.07.2024 / 16:44
Расейцы скідаюць з Су-34 бомбу ФАБ-3000. Скрыншот відэа Мінабароны РФ
Расейцы заявілі, што нібыта скінулі бомбу па пункце дыслакацыі УСУ ў зоне адказнасці групоўкі войск «Поўнач».
Бомба ФАБ-3000. Скрыншот відэа Мінабароны РФ
У відэа Мінабароны Расіі лётчык кажа, што «цяжка ўявіць такую мэту, якую нельга было б уразіць авіябомбай такой намінальнай масы».
Месца ўдару бомбай. Скрыншот відэа Мінабароны РФ
Пры атацы Украіны бомбы ФАБ-3000 пачалі прымяняць у канцы чэрвеня. Гэта адна з самых магутных фугасных авіябомбаў у арсенале расійскай арміі. Яна змяшчае 1,2 тоны выбуховага рэчыва.
Бомбы ФАБ-3000 выраблялі яшчэ ў 1940-х гадах. У Расіі аднавілі іх масавую вытворчасць у пачатку 2024 года.