У Лунінцы выпаў град памерам з перапялінае яйка

Надвор'е ў гэтыя дні прыносіць сюрпрызы.

14.07.2024 / 17:19

Так, Лунінецкі раён (Брэсцкая вобласць) засыпала градам. Прычын град немаленькі — памерам з перапялінае яйка. 

Град у Лунінецкім раёне. Фота: Анлайнер

На відэа, што трапіла ў сацсеткі, бачна, што град збівае птушак, прымушаючы сесці на бліжэйшы дах.

Учора па Мінску прайшоў шторм. Дрэва, якое ўпала, забіла дзяўчыну. Ёсць і іншыя пацярпелыя ад непагадзі ў сталіцы, якіх даставілі ў бальніцу.

Ураган ўчора змёў таксама кемпінг «Клёвае месца» на Віліі. там таксама загінуў чалавек.

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА

З-за ўрагану паўтары сотні населеных пунктаў у Мінскай вобласці засталіся без электрычнасці

Nashaniva.com