Жыхар Магілёўскага раёна хацеў «стральнуць» цыгарэту, а скраў даільны апарат

Вясковец зайшоў на ферму, але не знайшоў там ахоўніка. Спакуса аказалася вялікай.

16.07.2024 / 10:51

Фота: Генпракуратура

Жыхар Магілёўскага раёна вяртаўся дадому пад градусам. Па дарозе 62-гадоваму мужчыну вельмі захацелася закурыць. 

Ён зайшоў на ферму, дзе хацеў «стральнуць» цыгарэту ў ахоўніка. Але таго на месцы не аказалася. Ісці з пустымі рукамі мужчыну не захацелася — і ён узяў з сабой даільны апарат, паведамілі ў мясцовай міліцыі.

Збегаўшы дадому і пакінуўшы там здабычу, мужчына яшчэ раз вярнуўся на ферму разведаць абстаноўку. Ахоўніка там усё яшчэ не было, таму вясковец вырашыў забраць шланг і бітон да апарата.

Усё гэта мужчына хацеў прадаць, але не паспеў. Яго знайшлі супрацоўнікі міліцыі. Вынік — крымінальная справа за крадзеж.

У Мінску мужчына два гады абкрадаў кватэры, залазячы ў іх праз вокны

У Баранавічах злодзей скраў зарадку ад электракара, але не зразумеў, што гэта

У Мінску кур'ер даставіў ежу і скраў ровар

Nashaniva.com