Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Чыгунка на некаторых кірунках спазняецца на некалькі гадзін.

14.07.2024 / 18:48

Наступствы непагадзі ў Мазыры. Фота: «Мозырь news»

У Мазыры моцны вецер павырываў дрэвы, паваліў білборды.

Наступствы непагадзі ў Мазыры. Фота: «Мозырь news»

«Паглядзіце, што адбываецца. А, як страшна!» — перапужана кажа жанчына на адным з відэа, дзе запісаны шторм.

Наступствы непагадзі ў Мазыры. Фота: «Мозырь news»

Залева, моцны вецер і град абрынуліся таксама на Гомель. Паваліла дрэвы, градам пабіла машыны.

Непагадзь у Гомелі. Фота: «Моцныя навіны»

Беларуская чыгунка папярэдзіла, што цягнікі на Гомельшчыне могуць спазняцца на некалькі гадзін з-за непагадзі.

«На ўчастках Беларускай чыгункі Калінкавічы-Жлобін, Калінкавічы-Жыткавічы, Калінкавічы-Славечна, Жлобін-Гомель адбылося падзенне дрэў на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння.

Цягнікі на гэтых напрамках ідуць з адхіленнем ад графіка руху арыентыровачна ад 1 гадзіны да 3 гадзін», — паведаміла чыгунка.

У Лунінцы выпаў град памерам з перапялінае яйка

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага

Nashaniva.com