Карлас Алькарас другі раз выйграў Уімблдон, зноў выйграўшы ў Джокавіча

Іспанец адолеў серба ў трох сэтах: 6:2, 6:2, 7:6 (7:4). Трафей уручала Алькарасу прынцэса Кейт, якая змагаецца з анкалогіяй і рэдка з'яўляецца на людзях.

14.07.2024 / 19:39

Alberto Pezzali / AP

Алькарас стаў чэмпіёнам Уімблдона другі раз запар. У леташнім фінале іспанец абыграў серба ў пяці сэтах.

У 21-гадовага іспанскага тэнісіста ўжо чатыры перамогі на турнірах Вялікага шлем». Раней ён выйграваў «Ралан Гарос» (2024) і US Open (2022).

У Джокавіча — сем тытулаў на Уімблдоне і 24 на турнірах Вялікага шлема (Адкрытыя чэмпіянаты Аўстраліі і ЗША, Уімблдон, а таксама Ралан Гарос) — гэта рэкорд сярод мужчынаў.

Што праўда, Новак Джокавіч некалькі тыдняў таму перанёс аперацыю на калене і быў не ў лепшай форме, але дайшоў да фіналу.

Mosa'ab Elshamy / AP

Трафей Алькарасу ўручыла прынцэса Кейт Мідлтан, што ўжо некалькі месяцаў змагаецца з анкалогіяй. Учора Кенсінгтонскі палац урачыста абвясціў яе прысутнасць на фінале.

Сціплы геній з іспанскай вёскі. Хто такі Карлас Алькарас — малады пераможца Уімблдана

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам

Nashaniva.com