Што змяняе замах на Трампа?

Як выкарыстае замах на сябе Дональд Трамп, што збіраецца ў прэзідэнты ЗША? Папярэдні адказ на гэтае пытанне можа даць нядаўні інцыдэнт у Славакіі, дзе замах перажыў прэм'ер-міністр Роберт Фіцо, піша «Еўрапейская праўда».

14.07.2024 / 20:28

Дональд Трамп з акрываўленым вухам пасля замаху на сябе. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

У доўгім звароце пасля замаху Фіцо ўсклаў фактычную адказнасць за замах на славацкую апазіцыю і СМІ.

І гэтым, безумоўна, згуртаваў уласных прыхільнікаў, і адначасова — яшчэ больш паглыбіў раскол у краіне.

«У і без таго палярызаваных ЗША, дзе за пасаду прэзідэнта спаборнічаюць два непапулярныя кандыдаты, далейшы раскол можа абвастрыць крызіс. Яшчэ больш падзяліць выбаршчыкаў па партыйных лініях. Яшчэ больш падтачыць амерыканскую дэмакратыю ў важны год выбараў.

Гэтыя крызісныя з'явы зусім не на карысць заходняму свету, а асабліва — Украіне, для якой падтрымка ЗША грае вырашальную ролю для адлюстравання поўнамаштабнай агрэсіі Расіі.

І наадварот: для Масквы і ўзначаленай ёю «восі зла» замах на аднаго з топ-палітыкаў ЗША і беспарадак, які за ім рушыць услед, — толькі ў дапамогу», — разважае журналіст выдання.

Нагадаем, страляніна адбылася 14 ліпеня падчас выступу Трампа перад прыхільнікамі. Былы прэзідэнт ЗША, які зноў вылучаецца на пасаду кіраўніка краіны, быў лёгка паранены ў вуха. Два чалавекі, уключаючы стралка, забітыя, двое ўдзельнікаў мітынгу цяжка параненыя. 

Nashaniva.com