Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м

Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына выказалася пра жанчын, што былі кандыдатамі на выбарах у 2015-м і 2020-м.

14.07.2024 / 20:41

Лідзія Ярмошына. Скрын відэа СТБ

«Я магу сказаць, што кандыдатам у 2015-м упершыню была жанчына, у нас удзельнічала ў выбарах на правах кандыдата. Ну, яна была нашмат мацнейшай за таго апазіцыйнага кандыдата з 2020 года. Іх нават не параўнаць.

2015 год — гэта проста прафесар. Прафесар і прадаўшчыца»,

— сказала Ярмошына ў інтэрв'ю СТБ.

Яна заявіла, што выбарчая кампанія ў 2015-м была спакойнай, бо тэхнолагі былі заняты Украінай і на Беларусь сіл не хапіла.

Nashaniva.com