Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-2025

Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю СТБ апісала сцэнар.

14.07.2024 / 20:59

Лукашэнка на саміце ШАС, 4 ліпеня 2024. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана

«Агалцелай апазіцыі не будзе, гэта адназначна. Можа, будзе, скажам так, парачка гарадскіх і рэспубліканскіх вар'ятаў, але гэта літаральна на першым узроўні, на ўзроўні падачы дакументаў. Да кандыдацтва гэтыя людзі наўрад ці дойдуць», — адразу адсякла Ярмошына. 

А хто тады будзе?

«Тут нам у дапамогу нашы партыі. Ёсць чатыры палітычныя партыі, магчыма, высуне свайго кандыдата (…) прафсаюз», — дала расклад Ярмошына.

З удзелам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах пакуль трымаюць інтрыгу. Ярмошына ўпэўнена на 90%, што ён будзе ўдзельнічаць.

«Ён цудоўна разумее, што іншых няма, яны яшчэ не выраслі», — выказалася былася старшыня ЦВК.

Nashaniva.com