Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа

Загінулы на мітынгу Дональда Трампа ў Пенсільваніі — гэта 50-гадовы пажарны.

14.07.2024 / 21:21

Коры Камператар з сям'ёй. Фота: фэйсбук яго сястры

Губернатар Пенсільваніі Джош Шапіра на прэс-канферэнцыі паведаміў, што загінулага звалі Коры Камператар. Ён працаваў у пажарнай службе і яго былі дзве дачкі.

«Кожную нядзелю Коры хадзіў у царкву. Коры любіў сваю супольнасць. А асабліва Коры любіў сваю сям'ю», — цытуе Шапіру CNN.

Камператар быў заўзятым прыхільнікам Трампа.

«Жонка Коры папрасіла мяне расказаць усім вам, што Коры памёр героем. Учора ўвечары на гэтым мітынгу Коры кінуўся да сваёй сям'і, каб абараніць іх», — сказаў губернатар штата.

Страляніна адбылася 14 ліпеня падчас выступу Трампа перад прыхільнікамі. Былы прэзідэнт ЗША, які зноў вылучаецца на пасаду кіраўніка краіны, быў лёгка паранены ў вуха. Два чалавекі, уключаючы стралка, забітыя, двое ўдзельнікаў мітынгу цяжка параненыя. 

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Дональд Трамп зрабіў заяву пасля атакі на яго

У машыне хлопца, што страляў у Трампа, знайшлі выбухоўку

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа

Nashaniva.com