Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд

З лікам 2:1 яна стала чэмпіёнам Еўропы.

14.07.2024 / 23:54

У фінале Еўра-2024 сустрэліся зборныя Іспаніі і Англіі. Матч праходзіў 14 ліпеня ў Берліне.

Першы тыйм скончыўся нічыёй.

У другім тайме лік адкрыла іспанская каманда, гол на 47-й хвіліне забіў Ніка Уільямс.

Але англічане неўзабаве зраўнялі лік дзякуючы голу Коўла Палмера (73-я хвіліна).

За тры хвіліны да канца асноўнага часу Іспанія забівае другі гол. На гэты раз дзякуючы Мікелю Аярсабалю (86-я хвіліна).

Nashaniva.com