На «Славянскім базары» перамагла прадстаўнічка Малдовы
Уладальнікам першай прэміі стаў казах.
15.07.2024 / 08:25
Фота: БелТА
Гран-пры XXXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» адправіцца ў Малдову. Яго заваявала Караліна Балан, піша БелТА.
Уладальнікам першай прэміі стаў казах Ерназар Жубан. Другую падзялілі Італьянка Мар'ям Танкрэдзі і расіянка Кацярына Кузіна.
Аналагічным было рашэнне журы адносна трэцяй прэміі, яе прысудзілі беларусу Валерыю Чучману і Невене Пейкавай з Балгарыі.
Дыпламантамі конкурсу сталі прадстаўнікі Венесуэлы, Іспаніі, Латвіі, Славеніі, Турцыі, Узбекістана, Харватыі, Чэхіі і Паўднёвай Афрыкі.
Фота: БелТА
Thami Mbatha з ПАР — таксама ўладальнік спецыяльнай прэміі імя Уладзіміра Мулявіна за найлепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства.