На сёння таксама абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

На Гомельшчыне чакаецца да +34°С, па ўсходняй палове краіны — дажджы і навальніцы.

15.07.2024 / 08:44

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўмоў надвор'я абвешчаны на панядзелак, паведаміў у Белгідрамет.

«Удзень 15 ліпеня па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне + 30..+34°С», — удакладнілі ў прэс-службе ведамства.

Ва ўсходняй частцы краіны будуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах і навальніцы.

«Вецер пераменных кірункаў 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, месцамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўдзень +24..+29°С», — распавялі ў Белгідрамеце.

На выходных у выніку разгулу стыхіі загінулі трое чалавек, у тым ліку дзіця.

У розных рэгіёнах па ўсёй краіны населеныя пункты засталіся без электрычнасці, ветрам таксама сарвала дахі дамоў і валіла дрэвы.

Экстранныя службы займаюцца ліквідацыяй наступстваў непагадзі. Без электрычнасці застаецца больш за 1200 населеных пунктаў.

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

У Лунінцы выпаў град памерам з перапялінае яйка

Nashaniva.com