У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў
Адразу шасцёра футбалістаў вызначыліся тройчы — усе яны атрымаюць залатую буцу турніру. Чатыры і больш не забіў ніхто.
15.07.2024 / 09:22
Дані Ольма стаў адным з герояў учорашняга фіналу, выбіўшы галавой мяч з лініі варатарскай у канцы паядынка. Фота: Andreea Alexandru / AP
Гэтае званне паміж сабой падзялілі чэмпіён Еўропы Дані Ольма (Іспанія), Хары Кейн (Англія), Жорж Мікаўтадзэ (Грузія), Джамал Мусіяла (Германія), Кодзі Гакпа (Нідэрланды), Іван Шранц (Славакія).
Такая ж сітуацыя была на Еўра-2012, калі таксама адразу шэсць футбалістаў забілі па тры мячы.
На мінулым чэмпіянаце Еўропы найлепшымі бамбардзірамі сталі Крышціяну Раналду і чэх Патрык Шык.
А наогул найлепшым у гісторыі бамбардзірам стаў Мішэль Плаціні (Францыя), які на Еўра-1984 забіў ажно дзевяць мячоў.
У Крышціяну Раналду — 14 мячоў, але гэта за шэсць чэмпіянатаў (прычым на Еўра-2024 партугалец не забіваў з гульні).
Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА
Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу
Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд