Трамп папрасіў сваю экс-суперніцу наведаць з'езд Рэспубліканскай партыі

Такім чынам Трамп хацеў паспрабаваць аб'яднаць Рэспубліканскую партыю.

15.07.2024 / 10:10

Нікі Хэйлі. Фота: Matt Kelley / AP

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў сваёй былой суперніцы ў барацьбе за прэзідэнцкую намінацыю Нікі Хэйлі і папрасіў яе наведаць Нацыянальны з'езд Рэспубліканскай партыі ў Мілуокі, піша Bloomberg.

Трамп тэлефанаваў Хэйлі пасля таго, як атрымаў раненне ў выніку замаху, якое адбылося на перадвыбарным мерапрыемстве ў Пенсільваніі.

Суразмоўцы агенцтва на ўмовах ананімнасці распавялі, што такім чынам Трамп хацеў паспрабаваць аб'яднаць Рэспубліканскую партыю.

Былы прэзідэнт карыстаецца ростам добразычлівасці, каб звярнуцца з просьбамі да людзей, якія ў адваротным выпадку маглі б адмовіцца, дадае Bloomberg.

Крыніцы паведамляюць, што Хэйлі павінна выступіць на з'ездзе ў аўторак.

На мінулым тыдні яна заклікала сваіх дэлегатаў падтрымаць Трампа і назвала з'езд «часам для адзінства рэспубліканцаў».

У той жа час памочнікі Хэйлі раней давалі зразумець, што яна не будзе прысутнічаць на з'ездзе.

У маі Хэйлі заяўляла, што будзе галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах за свайго былога апанента Дональда Трампа.

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Што змяняе замах на Трампа?

Трамп прыбыў у Мілуокі на з'езд Рэспубліканскай партыі

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск

Байдэн звярнуўся да нацыі ў сувязі з замахам на Трампа

Nashaniva.com