Жыхара Бярозы судзяць за «акт тэрарызму»
У Брэсцкім абласным судзе 15 ліпеня ў закрытым рэжыме судзяць 36-гадовага мясцовага жыхара Дзмітрыя Асіюка.
15.07.2024 / 12:01
Яго вінавацяць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 3 арт. 289 («акт тэрарызму»), ч. 4 арт. 309 («наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку»),
- чч. 3 і 4 арт. 295 («незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»),
- ч. 3 арт. 207 («разбой»).
Справу разглядае Мікалай Сенько.
Праваабаронцам вядома, што пад вартай яго ўтрымліваюць са сьнежня 2023 года. Адразу яго ўтрымлівалі ў мінскім СІЗА-1, а праз час этапавалі ў брэсцкі следчы ізалятар.
Асіюк жыў у Бярозе, у яго ёсць дачка.