У часе буры моцна пацярпелі птушкі. Адзіны ў краіне прытулак для іх не дае рады — яму патрэбная дапамога

У часе моцнай буры, што два дні бушавала ў Беларусі, моцна пацярпелі птушкі — іх збівала градам, ветрам, ламала іх гнёзды, раскідвала птушанят. Пераламаных, знясіленых, паўмёртвых іх прывозяць у адзіны ў краіне прыватны прытулак для птушак — ветэрынары амаль зусім не дапамагаюць дзікім птушкам.

15.07.2024 / 12:14

Бусел лётае пад градам. Скрын відэа

Цяпер у сацсетках прытулка — сапраўдная драма. «Прытулак завалены птушкамі, зараз шукаем аўтадапамогу для новых пацярпелых буслоў з Пінскага раёна, в. Лапаціна да нас у @birdhelp. У Асіповічах паваліла шмат дрэў, шмат пацярпелых», — пішуць гаспадары прытулку.

 

Таксама яны апублікавалі пост, у якім распавялі, што з некалькіх буслянят, што яны ўзялі пасля буры, толькі адзін выжыў, і той не ўстае на лапкі.

«Ластаўкі едуць па адной, дзве, пяць з розных куткоў — ім патрэбныя цвыркуны».

 

Прытулак піша, што з розных кропак краіны паступаюць паведамленні пра пацярпелых птушак. Ён абяцае дапамагаць, на колькі хопіць сілаў. 

Дапамагчы прытулку можна:

— карта 9112 3801 1942 5371 тэрмінам да 07/27

— расійская карта 2204 1202 0082 7018 тэрмінам да 02/28

— МТС +375336684102 (можна папоўніць баланс МТС звычайным спосабам або праз афіцыйны сайт mts.by)

— можна знайсці в ЕРІП по кодзе 7451866

— WebMoney кашалёк 410019909149015

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Nashaniva.com