Сумны рэкорд: за нядзелю ў Беларусі патанулі 20 чалавек
У нядзелю, 14 ліпеня, на водах выратавалі 16 чалавек, з якіх шэсць непаўналетніх. Сярод патанулых — 19 дарослых і адно дзіця, паведамляе «Спутнік» са спасылкай на Таварыства выратавання на водах (Асвод).
15.07.2024 / 12:19
Фота: Таварыства выратавання на водах
Па звестках ратавальнікаў, асноўнай прычынай утапленняў летам з'яўляюцца купанне ў нецвярозым стане, невыкананне правілаў паводзін на вадзе, а таксама бесклапотнасць дарослых, якія адпускаюць дзяцей без нагляду плаваць у вадаёмах.
Яшчэ адной прычынай становіцца купанне на стыхійных пляжах.
Па ўсёй краіне абсталяваны дзясяткі пляжаў, на якіх афіцыйна дазволена купацца, толькі ў сталіцы іх налічваецца 25.
У МНС падкрэсліваюць, што для прадухілення трагедый на вадаёмах неабходна выконваць правілы бяспекі: купацца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, не плаваць на матрацах, камерах і іншых падручных сродках, не ныраць у незнаёмых месцах, пры адпачынку ля вадаёмаў не ўжываць алкаголь.