У Гомельскай вобласці аб'яўлена надзвычайная сітуацыя

Кіраўнік рэгіёну Іван Крупко абвясціў пра стварэнне аператыўнага штаба.

15.07.2024 / 13:10

Скрыншот відэа: Гомельшчына афіцыйна

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко абвясціў у вобласці надзвычайную сітуацыю ў сувязі ўраганам, які пракаціўся па рэгіёне напярэдадні.

Нягледзячы на кругласутачную працу ўсіх службаў, на раніцу панядзелка застаюцца абясточанымі Мазыр, Ельск, Калінкавічы, Лельчыцы, Нароўля. Парушана электразабеспячэнне каля 1150 населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе аблвыканкама.

@nashaniva У Мазыры няма ні святла, ні вады, не працуюць прадпрыемствы #гомель #мозырь #беларусь #речица #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Silent Hill - Horror music - Gabriel Andrade Produções

«Прынята рашэнне аб'явіць у вобласці надзвычайную сітуацыю і сфарміраваць аператыўны штаб. Спецыяльныя службы: энергетыкі, ратавальнікі, леснікі, ЖКГ, міліцыя працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме.

Ствараюцца дадатковыя брыгады па расчыстцы лясных завалаў для максімальна хутчэйшага доступу энергетыкам да ЛЭП. У кругласутачным рэжыме насельніцтва будзе забяспечана пітной вадой аж да поўнага аднаўлення водазабеспячэння», — заявіў Крупко.

Кіраўнік аблвыканкама прынёс спачуванні родным і блізкім загінуўшых з-за ўрагану.

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

За мінулыя суткі без электрычнасці засталіся амаль 2000 населеных пунктаў краіны

З-за ўрагану паўтары сотні населеных пунктаў у Мінскай вобласці засталіся без электрычнасці

Nashaniva.com