Байдэн ледзь не паўтарыў галоўны лозунг Трампа
Джо Байдэн выступіў з Авальнага кабінета Белага дома з шасціхвілінным зваротам да нацыі аб замаху на Дональда Трампа.
15.07.2024 / 13:58
Джо Байдэн выступіў са зваротам да амерыканскага народа ў сувязі са спробай замаху на Дональда Трампа. Фота: Pool / Getty Images
Ён заклікаў «знізіць тэмпературу» ў палітыцы і дачакацца афіцыйных вынікаў расследавання. Аглядальнік Bild звяртае ўвагу, што бліжэй да канца прамовы Байдэн абмовіўся і ледзь не паўтарыў галоўны лозунг Трампа — Make America Great Again, «Зробім Амерыку зноў вялікай».
«Ведаеце, мы бласлаўлёны жыць у найвялікшай краіне на Зямлі. Я веру ў гэта ўсёй душой, усімі сіламі маёй прыроды. Таму сёння я прашу кожнага амерыканца яшчэ раз падумаць, каб зрабіць Амерыку… зрабіць Амерыку… Падумайце, што ўвогуле робіць Амерыку такой асаблівай», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Байдэн звярнуўся да нацыі ў сувязі з замахам на Трампа
Трамп расказаў, што цудам яго выратавала ад кулі
Трамп папрасіў сваю экс-суперніцу наведаць з'езд Рэспубліканскай партыі