Ральф Шумахер здзейсніў камінг-аўт

Былы аўтагоншчык і брат Міхаэля Шумахера адкрыта заявіў пра сваю гомасэксуальнасць.

15.07.2024 / 15:19

Інстаграм Ральфа Шумахера

Шасціразовы пераможца гонак «Формулы-1» Ральф Шумахер здзейсніў камінг-аўт і прадставіў шырокай грамадскасці свайго партнёра Эцьена, піша Deutsche Welle.

Нямецкі аўтагоншчык і брат былога чэмпіёна свету па аўтагонках у класе «Формула-1» Міхаэля Шумахера у нядзелю апублікаваў допіс у інстаграме і падзяліўся сваімі пачуццямі з усім светам: «самае прыгожае ў жыцці — калі ў цябе ёсць партнёр, з якім можна падзяліць усё».

На фатаграфіі мужчыны абдымаюць адзін аднаго і любуюцца заходам сонца на яхце.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Ralf Schumacher (@ralfschumacher_rsc)

Nashaniva.com