Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні

Суд над палітвязнем Змітром Дашкевічам распачнецца 17 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кулік, піша «Вясна». Палітвязня абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

15.07.2024 / 20:50

Зміцер Дашкевіч

Змітра Дашкевіча разам з жонкай Настай два гады таму абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Упершыню Дашкевіч павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Сітуацыя практычна паўтарылася праз год, адно што толькі гэтым разам лукашысты не сталі чакаць, пакуль Зміцер адбудзе ўвесь тэрмін і завялі новую крымінальную справу за два месяцы да яго заканчэння.

Дашкевічу прыдумалі яшчэ адну крыміналку

За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу

Свая крама, паспяховая вытворчасць, чытанне кніг праз відэасувязь. Што вядома пра калонію, дзе сядзіць Зміцер Дашкевіч

Nashaniva.com