Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

63-гадовы мужчына прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Цяпер яму пагражае да шасці гадоў калоніі.

17.07.2024 / 10:01

Юрый Лагадзюк. Фота: bttf.by

Юрый Лагадзюк берасцеец. Больш за трыццаць гадоў ён працуе трэнерам па настольным тэнісе. Юрый — адзіны суддзя міжнароднай катэгорыі па гэтай дысцыпліне ў Брэсцкай вобласці. Раней ён быў членам праўлення беларускай Федерацыі настольнага тэніса.

Таксама Лагадзюк вядомы як адзін з найлепшых трэнераў Беларусі па інваспорце. Ён трэніруе людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата. Яго гадаванцы нярэдка выйграюць на чампіянатах як у Беларусі, гэтак і ў іншых краінах. Мужчына дапамог сотням людзей з інваліднасцю жыць звычайным жыццём.

Суд над Юрыем Лагадзюком пачнецца 24 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе. Судзяць яго за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта можа быць як каментар «няправільнаму» рэсурсу, гэтак, напрыклад, і перавод грошаў палітвязню.

Трэнеру пагражае да шасці гадоў калоніі.

За данаты будуць судзіць аднаго з найлепшых трэйлранераў Беларусі

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Я ахвяраваў у фонды. Як зразумець, што я ў небяспецы?

Nashaniva.com