У Кабардзіна-Балкарыі беларус сарваўся са скалы
15 ліпеня ў 19.20 у МНС Расіі паступіла паведамленне аб тым, што ў цясніне Ірык-Чат, што ў Кабардзіна-Балкарыі, турысты з Беларусі папрасілі дапамогі — адзін з членаў групы сарваўся са скалы.
15.07.2024 / 22:40
Фота: МНС Расіі
«На месца неадкладна рушылі ратавальнікі Эльбрускага высакагорнага пошукава-ратавальнага атрада МНС Расіі ў складзе 6 чалавек і 1 адзінка тэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Стан беларуса невядомы, паведамляецца, што 34-гадовы мужчына атрымаў траўму.
Група беларусаў-альпіністаў складалася з 14 чалавек. Перад выхадам у цясніну турысты не зарэгістравалі свой маршрут у МНС Расіі, як гэта прадугледжана правіламі.
У Польшчы грузін зарэзаў беларуса
Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка
Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай