Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі

Сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся з адпачынку ў Італіі. Яго абвінавацілі ў зліве інфармацыі ў «Чорную кнігу Беларусі», гаворыцца ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, піша «Люстэрка».

16.07.2024 / 07:59

У відэа мужчына кажа, што ў 2020 годзе браў «удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах», а таксама перасылаў у бот «Чорнай кнігі Беларусі» нумары тэлефонаў і адрасы міліцыянтаў — кліентаў свайго працадаўцы.

Мяркуючы з выкладзеных сілавікамі скрыншотаў, беларуса завуць Дзмітрый. Яго затрымалі пасля вяртання з Італіі, куды ён ездзіў у адпачынак.

У якім ён цяпер статусе, не паведамляецца. Сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну можа пагражаць да 8 гадоў зняволення.

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні

Эдуарду Бабарыку прысудзілі дадаткова больш, чым паўтара года

Пасля вяртання ў Беларусь затрымалі былую адміністратарку чата «Беларусы Tarnogaj»

Nashaniva.com