Член дэлегацыі Паўночнай Карэі патануў у Маскве
64-гадовы Кім Кум Чоль зʼяўляўся прадстаўніком карэйскага сельгаспрадпрыемства, ён прыехаў у Маскву ў складзе дэлегацыі і жыў у пасольстве КНДР. У спякоту іншаземец пайшоў асвяжыцца і адпачыць на пляжы і знік, піша SHOT.
16.07.2024 / 08:37
Трывогу забілі калегі Кіма, якія праз некалькі гадзін выявілі на беразе толькі яго рэчы. Яны звярнуліся ў паліцыю. На наступны дзень цела карэйца ўсплыло на паверхню сажалкі.
У лімузіне Aurus, падораным Пуціным Кім Чэн Ыну, былі дэталі з Паўднёвай Карэі
Кім Чэн Ын адпраўляе карэйцаў на вайну ва Украіне