Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь
Уначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ ў трэці раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі, піша «Беларускі Гаюн».
16.07.2024 / 08:53
Па даных канала, шахед зайшоў у Беларусь у раёне вёскі Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і рухаўся на поўнач, у напрамку Хойнікаў. Далей дрон здзейсніў паварот на паўднёвы ўсход і, абыходзячы Брагін, накіраваўся ў бок пасёлка Камарын.
Ужо ў 5 раніцы шахед пакінуў Беларусь і вярнуўся на тэрыторыю Украіны.
Дрон-камікадзэ правёў на тэрыторыі нашай краіны каля 50 хвілін і праляцеў не менш за 60 км. Па даных «Гаюна», палёты авіяцыі ВПС РБ у паказаным раёне ў гэты час не фіксаваліся.
У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска
Учора на Беларусь заляцеў расійскі шахед. Што гэта было?