У Светлагорску за рэпосты судзілі брата мужчыны, які ваяваў за Расію і загінуў

Дзмітрыя Суханава судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

16.07.2024 / 11:15

Дзмітрый Суханаў. Фота: сацсеткі

Дзмітрый Суханаў — брат Марата Суханава, які ў лютым мінулага года загінуў ва Украіне ў складзе расійскай арміі.

У Расіі Марата Суханава судзілі па наркатычным артыкуле, у турме ён завербаваўся ў ПВК «Вагнер» і адправіўся на вайну, дзе і загінуў. Бацька Марата Таір Суханаў пазней скардзіўся, што не атрымаў выплат за смерць сына, піша «Гомельская Вясна».

Дзмітрыя Суханава ў Светлагорску судзілі за распаўсюд экстрэмізму. З-за якога канкрэтна рэпосту ён трапіў у поле зроку сілавікоў, невядома. Таксама невядома і пакаранне, якое вызначыла суддзя Крысціна Касьянава

Nashaniva.com