З-за шахеда над Магілёвам паднялі баявую авіяцыю

Дрон-камікадзэ праляцеў над Беларуссю 300 кіламетраў.

16.07.2024 / 11:57

Ілюстрацыйнае фота: Мінаабароны

Дрон-камікадзэ, які раніцай заляцеў у паветраную прастору Беларусі, меркавана дасягнуў Магілёва. Для перахопу шахеда паднялі баявую авіяцыю.

У 09:15 з аэрадрома «Баранавічы» быў узняты знішчальнік Су-30 Ваенна-паветраных сіл, а з аэрадрома «Мачулішчы» ў 09:10 верталёт Мі-24, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Па даных маніторынгавай групы, шахед ляцеў па наступным маршруце: заход у Беларусь у раёне трасы Р37 (в. Аляксандраўка) далейшы рух на Нароўлю, далей БПЛА зайшоў у Магілёўскую вобласць і рухаўся на Бабруйск, Быхаў, Беразіно і далей на Магілёў.

На бягучы момант БПЛА ўжо праляцеў над Беларуссю больш за 300 км.

Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які заляцеў на тэрыторыю Беларусі з 11 ліпеня і другі за сённяшні дзень.

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска (субота, 13 ліпеня)

Учора на Беларусь заляцеў расійскі шахед. Што гэта было? (чацвер, 11 ліпеня)

Nashaniva.com