Расстрэл украінскімі вайскоўцамі расіяніна. Што вядома
На кадрах відаць, як у працэсе зачысткі адзін з байцоў расстрэльвае расійскага салдата, які хаваецца ў бліндажы.
16.07.2024 / 15:43
Рукі байца пасля вяртання з задання. Фота Хрысціны Станкевіч «Чабор» з альбома «Шлях палка»
15 ліпеня ў сваім тэлеграм-канале байцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» размясцілі відэа, якое суправаджаецца тэкстам: «У новым відэа — зачыстка расійскіх пазіцый і знішчэнне пяхоты ворага. Стралковыя баі на адлегласці менш за 10 метраў, закідванне бліндажоў гранатамі і ліквідацыя акупантаў у іх нарах».
На кадрах відаць, як у працэсе зачысткі адзін з байцоў расстрэльвае расійскага салдата, які хаваецца ў бліндажы.
Сёння прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы гэты факт, заявіў: «Фашысты ёсць фашыстамі, іх трэба знішчаць. Зразумела, нашы героі не перадавой так і робяць».
За перыяд ваенных дзеянняў абодва бакі канфлікту не адзін раз абвінавачвалі адзін аднаго ў выпадках парушэння законаў і звычаяў вайны.
Напрыклад, 10 ліпеня з'явілася відэа аб расстрэле расіянамі пад Рабоцінам двух украінскіх салдат, якія здаліся ў палон.
А газета The New York Times 6 ліпеня гэтага года прыводзіла аповед медыка міжнароднага добраахвотніцкага атрада ва Украіне аб выпадах расстрэлаў украінскімі вайсцоўцамі расійскіх.
Ва Украіне расследуюць забойства расейцамі бяззбройных байцоў УСУ, што здаваліся ў палон
«Папрасілі цыгарэты і стрэлілі ў галаву». Гісторыі распраў над мірнымі жыхарамі Украіны
Украіна абвінаваціла Расію ў забойстве вайскоўцаў, якія здаліся ў палон
З'явілася відэа з расстрэлам вайскоўца, які кажа «Слава Украіне». Што пра гэта вядома?