У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» украінскі канал на 779 тысяч падпісчыкаў
І яшчэ два буйныя тэлеграм-каналы з Украіны.
16.07.2024 / 19:37
Сергей Стерненко. Скриншот видео его ютуб-канала
Украінскія буйныя тэлеграм-каналы STERNENKO, PETLYARIS, «+ Вертикаль» і «Скринька Пандори» прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі».
Такое рашэнне было прынята па просьбе Стаўбцоўскай пракуратуры.
На думку сілавікоў, у гэтых каналах «размяшчалася інфармацыя, накіраваная на распальванне палітычнай і нацыянальнай варожасці ў дачыненні да Беларусі і Расіі, беларускага і расійскага народаў, дапускаліся публікацыі з абразамі Лукашэнкі».
У канала STERNENKO, які вядзе папулярны ўкраінскі блогер Сяргей Стэрненка, 779 тысяч падпісчыкаў. На «+ Вертикаль» падпісаныя 196 тысяч чалавек, на «Скриньку Пандори» —амаль 174 тысячы, на PETLYARIS — 4700.
«ШапитоДичь» — так называецца новае выяўленае КДБ «экстрэмісцкае фармаванне»
Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата
«Экстрэмісцкім» прызналі фільм пра Лукашэнку, які мае больш за 2,2 мільёна праглядаў