На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 16 чалавек

Сёння быў зацверджаны беларускі склад удзельнікаў на Алімпійскія Гульні ў Парыжы.

16.07.2024 / 14:37

Пасяджэнне правёў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка. Фота: team.by

16 ліпеня ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылося пасяджэнне выканкама, на якім зацвердзілі склад спартоўцаў і асоб, якія іх будуць супрацваджаць, на Алімпійскія гульні ў Парыжы, паведамляе тэлеграм-канал НАК.

Спартоўцаў едзе ўсяго 16 чалавек, яны выступяць у дзевяці відах спорту: у веласпорце (шашы), акадэмічным веславанні, плаванні, кулявой стральбе, скачках на батуце, грэка-рымскай барацьбе, веславанні на байдарках, таэквандо і цяжкай атлетыцы:

Барацьба грэка-рымская

1. Абубакар Хаслаханаў

Веласпорт

2. Ганна Церах

Веславанне акадэмічнае

3. Яўген Залаты
4. Таццяна Клімовіч

Веславанне на байдарках і каноэ

5. Уладзіслаў Кравец
6. Юлія Трушкіна

Плаванне

7. Ілля Шымановіч
8. Анастасія Шкурдай
9. Аліна Змушко

Скачкі на батуце

10. Віялета Бардзілоўская
11. Іван Літвіновіч

Стральба кулявая

12. Дар'я Чупрыс
13. Аляксандра Пятрова

Таэквандо

14. Георгій Гурцыеў

Цяжкая атлетыка

15. Сюзана Валадзько
16. Яўген Ціханцоў

У Парыжы спартсменаў будуць суправаджаць трэнеры, медыцынскі і адміністрацыйны персанал.

Такім чынам ад Беларусі на Летнюю Алімпіяду, што пройдзе ў сталіцы Францыі з 26 ліпеня па 11 жніўня, мінімальная з 1996 года, калі наша краіна стала выступаць асобнай камандай, колькасць удзельнікаў.

Так у Токіа-2021 бралі ўдзел 108 беларускіх атлетаў, што заваявалі таксама мінімальную за ўвесь час колькасць медалёў — сем узнагародаў (адно золата, тры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі). Золата заваяваў батутыст Іван Літвіновіч.

На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе дзельнічалі 124 беларускія спартоўцы, якія прывезлі дзевяць узнагародаў (1+4+4).

Алімпіяду-2024 у Беларусі не пакажуць

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА

Алімпійскія гульні ўпершыню ў гісторыі будзе каментаваць нейрасетка

Nashaniva.com