Нядзельная бура нават здолела парушыць працу Мазырскага НПЗ

Пры спыненні тэхналагічных аб'ектаў персанал спрацаваў дакладна і ўпэўнена, кажуць на прадпрыемстве.

16.07.2024 / 15:25

Фота: Мазырскі нафтаперапрацоўшчык

Сітуацыю пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Мазырскі НПЗ» Віталь Паўлаў.

«Надзвычайная сітуацыя ў Гомельскай вобласці адбілася таксама на працы Мазырскага НПЗ. Пры спыненні тэхналагічных аб'ектаў персанал спрацаваў дакладна і ўпэўнена. У дадзены момант аднаўляецца энергазабеспячэнне і праводзяцца мерапрыемствы па пуску і забеспячэнні працы тэхналагічных аб'ектаў завода ў адпаведнасці з рэгламентам», — цытуе словы кіраўніка прадпрыемства тэлеграм-канал «Мазырскі нафтаперапрацоўшчык» 

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА

Бюракратыя і вайна: чаму ў Мазырскім раёне амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне

Nashaniva.com