Экс-прэзідэнт Украіны Юшчанка зняўся ў кліпе дзеля збору на УСУ

У кліпе Юшчанка грае на фартэпіяна і імітуе Элтана Джона.

16.07.2024 / 16:21

Экс-прэзідэнт Украіны Юшчанка зняўся ў кліпе са спеваком Дантэсам і стэндап-комікамі дзеля збору для УСУ.

У кліпе Юшчанка грае на фартэпіяна, спявае фразу «Гэта так», спаборнічае з артыстамі ў армрэстлінгу, а таксама гуляе ў шахматы.

Кліп паўтарае хіт Элтана Джона і праекта Blue «Sorry Seems To Be The Hardest Word»

Nashaniva.com