У Беларусі затрымалі літоўца, які абвінавачваецца на радзіме ў забойстве

Вайскоўцы Смаргонскай памежнай групы затрымалі 41-гадовага літоўца, які хаваецца на тэрыторыі Беларусі ад крымінальнага пераследу ў Літве. Інцыдэнт адбыўся 28 чэрвеня ў Гродне, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

16.07.2024 / 17:02

Скрыншот з відэа

Затрыманы мужчына абвінавачваецца ў тым, што забіў у літоўскім Салечніцкім раёне мясцовага жыхара. Раней ён ужо сядзеў у турме за розныя злачынствы, у тым ліку і за забойствы.

Паводле папярэдніх звестак, пасля здзяйснення забойства грамадзянін Літвы збег у Беларусь, дзе яму дапамаглі з дастаўкай і здымнай кватэрай у Гродне.

Па факце арганізацыі незаконнага ўезду, а таксама знаходжання літоўца на тэрыторыі Беларусі заведзеная крымінальная справа, па якой таксама затрыманыя ў якасці падазраваных два грамадзяніна Беларусі.

Пасля правядзення ўсіх неабходных працэсуальных дзеянняў, як паведамляецца, іншаземца чакае дэпартацыя ў Літву.

Ва Украіне не паспелі да вайны экстрадзіраваць беларуса, якога шукаў Інтэрпал. Цяпер не ведаюць, што з ім рабіць

У Мінску мужчына два гады абкрадаў кватэры, залазячы ў іх праз вокны

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр

Nashaniva.com