Урад абяцае цалкам вярнуць электрычнасць у Мазыр цягам сутак

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак заявіў, што такой сітуацыі, як цяпер у Мазыры, у энергасістэме краіны яшчэ ніколі не было, піша БелТА.

16.07.2024 / 18:09

Фота ілюстрацыйнае

«Мы страцілі фактычна ўсе магутнасці, энергазабеспячальныя лініі ў Мазыры і прылеглых раёнах. Вецер быў анамальна моцны, і гэта прывяло да вялікага разбурэння высакавольтных ліній. Былі парваныя правады, разбураныя апоры. У выніку пацярпелі 54 высакавольтныя лініі», — сказаў Сівак.

@nashaniva Чаму ў Мазыры два дні не маглі аднавіць электрычнасць? #мозырь #мазыр #ливень #ураган #новостимозырь #гомельскаяобласть #буря #калинковичи #вода #электричество #беларусь #нашаніва ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Чыноўнік падкрэсліў, што пакуль галоўная мэта — аднавіць электразабеспячэнне і магутнасці ў Мазыры. Па словах Сівака, ужо да сённяшняй раніцы больш за 50% высакавольтных ліній былі адноўленыя. Электрычнасць перакідвалі ў іншыя раёны, а затым павінна ісці падключэнне спажыўцоў.

Сівак дадаў, што ў напружаным рэжыме працуе каля 130 брыгад энергетыкаў, а ў дапамогу энергасістэме Гомельшчыны адправілі спецыялістаў з усіх рэгіёнаў. Плануецца, што ў найбліжэйшыя суткі ўся неабходная аднаўленчая праца будзе завершана.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ужо атрымаў энергазабеспячэнне. Мазырская ЦЭЦ таксама гатовая даваць пару на тэхналагічныя патрэбы заводаў. 

Нядзельная бура здолела парушыць працу нават Мазырскага НПЗ

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА

Як выглядае чарга па ваду ў Мазыры

У Гомельскай вобласці аб'яўлена надзвычайная сітуацыя

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Nashaniva.com