Памёр Ігар Гіпс

У Мінску ад меланомы памёр вядомы беларускі дыджэй канца 1990-х — пачатку 2000-х Ігар Гіпс. Ён быў адным з хэдлайнераў культавага мінскага клуба «Рэзервацыя», дзе праходзілі самыя прыкметныя і неардынарныя вечарынкі тых гадоў, піша GityDog.io.

16.07.2024 / 18:39

Навіну пра смерць дыджэя апублікавала сяброўка музыкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Ігар памёр ад анкалогіі — у яго была меланома.

«Хлопцы, з намі няма больш чалавека-легенды Ігара Гіпса. Не магу сабраць думкі ў сказы. Не магу коратка сфармуляваць дзесяцігоддзі сяброўства, паўжыцця адной агульнай гісторыі», — напісана ў пасце.

Заўтра (17 ліпеня) у 10:30 у мінскім крэматорыі адбудзецца развітанне з музыкам.

Ігар Гіпс быў знакавым і папулярным музыкам ды дыджэем у канцы 1990-х — пачатку 2000-х. Разам з Дзянісам Лонданам (памёр у 2016 годзе) яны ладзілі адны з самых запамінальных вечарынак у культавым мінскім клубе «Рэзервацыя».

У Мінску закрылася вельмі стыльная кавярны — вы дакладна пра яе чулі

«Сядзелі як лохі»: мінчанка падзялілася ў TikTok, як ёй сапсавалі дзень нараджэння ў папулярным мінскім рэстаране

Nashaniva.com