Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Супернікам «Дынама» быў армянскі «Пюнік».
16.07.2024 / 20:58
Тыдзень таму ў Венгрыі быў лік 0:0. Сёння гульня ў Ерэване кацілася таксама да 0:0.
Але на 90-й хвіліне армяне сфалілі ў сваёй штрафной. Пенальці рэалізаваў Аляксей Гаўрыловіч — 1:0.
У 2-м раўндзе «Дынама» згуляе з пераможцам пары «Лудагорац» (Разград, Балгарыя) — «Дынама» (Батумі, Грузія). Першы матч балгары выйгралі 3:1.