Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра
Міністэрства энергетыкі заявіла пра аднаўленне звычайнага рэжыму працы Мазырскай ЦЭЦ і аднаўленне электразабеспячэння горада.
16.07.2024 / 22:02
Фота: t.me/Minenergo_by
«Электраэнергія паступае прамысловым спажыўцам і ў жылфонд. Святло вярнулася ў большасць шматкватэрных дамоў Мазыра. У гэты момант энергетыкі завяршаюць працы ў прыватным сектары горада. Прымаюцца меры для хутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння ўсіх спажыўцоў», — адзначаецца ў тэлеграм-канале Мінэнерга.
Раней паведамлялася пра аднаўленнне энергазабеспячэння галоўнага прамысловага спажыўца рэгіёна — Мазырскага НПЗ.
Таксама заяўлена, што вядуцца работы па аднаўленні гарачага водазабеспячэння жыллёвага фонду, адзначаецца, што падача гарачай вады насельніцтву будзе ажыццяўляцца паэтапна.
Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць
Праблемы з электрычнасцю на Мазыршчыне б'юць па медыцынскіх установах
Урад абяцае цалкам вярнуць электрычнасць у Мазыр цягам сутак
Нядзельная бура здолела парушыць працу нават Мазырскага НПЗ
Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна