ВУП Беларусі за першае паўгоддзе вырас на 5 працэнтаў
Аднак тэмпы пачынаюць крыху запавольвацца.
17.07.2024 / 11:19
Ілюстрацыйнае фота
Унутраны валавы прадукт Беларусі вырас на пяць працэнтаў за шэсць месяцаў гэтага года, паведаміў Белстат.
«Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 113,8 мільярда рублёў, або ў супастаўных цэнах 105% да ўзроўню першага паўгоддзя 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Па выніках студзеня-красавіка ВУП краіны павялічыўся на 5,1 працэнта, а прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што за першыя пяць месяцаў беларуская эканоміка вырасла на 5,2 працэнта.
Атрымліваецца, што рост ВУП пачынае запавольвацца.