Гіганцкая бліскавіца ўдарыла ў шматпавярховы дом у Баранавічах ВІДЭА
Падчас навальніцы ўвечары 16 ліпеня маланка ўдарыла ў шматпавярховік у мікрараёне Бароўкі, паведамляе Bar24.
17.07.2024 / 12:29
Маланка трапіла ў адзін з дамоў па вуліцы Ігната Дамейкі падчас навальніцы познім вечарам 16 ліпеня.
— Пачыналася навальніца. Сталі зіхацець невялікія бліскавіцы. Я вырашыла паспрабаваць падпільнаваць. Раптам атрымаецца. Уключыла відэазапіс, і доўга не давялося чакаць. Маланка трапілася хутка, — распавяла гараджанка.
Навальніцы з моцнымі дажджамі, ветрам і градам бушуюць у Беларусі з мінулых выходных. І за гэты час яны паспелі нарабіць ужо нямала бед.
Так, у суботу бура, якая праляцела па Баранавічах, зламала і выкарчавала некалькі дзясяткаў дрэў. У нядзелю град памерам з курынае яйка пашкодзіў аўтамабіль і знішчыў агарод жыхаркі Баранавічаў.