Выставілі абвінавачванне намесніку начальніка цэха Светлагорскага ЦКК за мінулагоднюю аварыю

7 чэрвеня 2023 года на Светлагорскім цэлюлозным камбінаце адбыўся хімічны выбух. У выніку яго загінулі трое чалавек, а шкода прадпрыемству перавысіла 7 мільёнаў рублёў. Цяпер Следчы камітэт абнародаваў некаторыя падрабязнасці гэтай справы.

17.07.2024 / 15:49

Светлагорскі ЦКК

Сцвярджаецца, што ў той дзень намеснік кіраўніка цэха рэгенерацыі даручыў сваім падначаленым правесці хімічную ачыстку перакісам вадароду пасудзіны, якая працуе пад высокім ціскам. Пры выкананні гэтых работ адбылася самаадвольная ланцуговая экзатэрмічная рэакцыя, што справакавала выбух магутнасцю амаль 680 кілаграмаў у тратылавым эквіваленце.

Пры гэтым устаноўлена, што кіраўнік цэха дакладна ведаў, што прамыванне падагравальніка перакісам вадароду не прадугледжана тэхнічнай дакументацыяй, але ўсё ж даручыў супрацоўнікам выканаць такую працу, каб ашчадзіць час.

Па выніках расследавання мужчыну выставілі абвінавачанне за парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб, а таксама прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры.

Яго могуць пакараць абмежаваннем волі да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад двух да сямі гадоў.

Таксама Следчы камітэт накіраваў прадстаўленне на імя старшыні «Беллеспаперапрама» аб ліквідацыі недахопаў у сферах выканання правілаў прамысловай бяспекі і аховы працы на Светлагорскім ЦКК.

Светлагорскі камбінат ладзіць у сябе сістэму абароны ад дронаў за 700 тысяч рублёў

«Беллеспаперпрам» аспрэчвае, што Светлагорскі ЦКК атрымаў гіганцкі штраф за шкоду экалогіі

Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат аштрафавалі на мільён долараў

СК заявіў, што гаварыць пра дакладную колькасць загінулых і пацярпелых на Светлагорскім ЦКК рана

«З райвыканкамам у нас заўсёды былі канструктыўныя адносіны». Як стаць «экстрэмісцкім фармаваннем», не пішучы пра палітыку

Nashaniva.com